Асноўнымі мэтамі дзейнасці ГА “БелТД” з’яўляюцца садзейнічанне развіццю дружбы і супрацоўніцтва беларускага народа з народамі іншых краін у імя дэмакратызацыі і гуманізацыі грамадскіх міжнародных адносін, зацвярджэння прыярытэта агульначалавечых каштоўнасцей і папулярызацыя беларускай і замежнай культур.
У адпаведнасці з планам дзейнасці Аб’яднання на 2026 год, для выканання Статутных задач па папулярызацыі беларускай і сусветнай духоўнай спадчыны (праз рэалізацыю культурных, адукацыйных і пазнавальна-азнаямляльных праграм краінавых таварыстваў), па развіццю народнай дыпламатыі і міжнародных кантактаў і ўдзелу ў іх моладзі (праз усталяванне і пашырэнне дружалюбных і ўзаемакарысных адносін з грамадскасцю іншых краін), па актывізацыі міжнароднага рэгіянальнага супрацоўніцтва (праз аказанне садзейнічання рабоце БГА "Пародненыя гарады") ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі ўстановамі, іншымі грамадскімі арганізацыямі і замежнымі партнёрамі плануецца рэалізаваць наступныя праграмы:
1. “Міжкультурны дыялог як сродак распаўсюджвання агульначалавечых каштоўнасцей” (праграмы краінавых таварыстваў дружбы);
2. “Моладзь у народнай дыпламатыі” — фарміраванне ў моладзі інфармацыйна-аналітычнай сістэмы поглядаў, лідэрскіх якасцей, патрыятызма і грамадзянскай пазіцыі (праз арганізацыю тэматычных клубаў, дыялогавых пляцовак, круглых сталоў);
3. “Дыпламатыя гарадоў” — садзейнічанне міжнароднаму рэгіянальнаму ўзаемадзеянню і парадненню беларускіх гарадоў і рэгіёнаў з замежнымі;
4. Да 100-годдзя Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі (07.04.2026).
Чаму карысна наведваць Дом дружбы?
- Удзельнікі нашых мерапрыемстваў маюць магчымасць пазнаёміцца з культурай і традыдыцямі, нацыянальнымі святамі, выдатнымі постацямі ў літаратуры, музыцы, мастацтве самых розных краін свету.
- На нашых мерапрыемствах часта гучаць замежныя мовы і праводзяцца канцэрты і выстаўкі.
- Вялікая колькасць нашых мерапрыемстваў праводзіцца з удзелам прадстаўнікоў дыпламатычных місій замежных краін у Беларусі і выдатных беларускіх асоб — прадстаўнікоў дзяржаўных і грамадскіх устаноў, вядомых і прызнаных у беларускай культуры, навуцы і іншых значных сферах.
- Пабываўшы на нашых сустрэчах у сяброўскай атмасферы, вы зможаце завесці новыя прыемныя знаёмствы з людзьмі з падобнымі Вашым інтарэсамі.
Найбольшым попытам сёння карыстаюцца такія ўнікальныя праекты БелТД, як:
- Маладзёжны клуб “Дыялог з Паслом” — на рэгулярных сустрэчах прадстаўнікі студэнцкай моладзі маюць эксклюзіўную магчымасць пазнаёміцца з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў у Беларусі персанальна і ў фармаце адкрытага мікрафона задаць свае пытанні;
- Клуб “Аматары замежнай літаратуры” — знаёміць з творчасцю сусветна вядомых паэтаў і пісьменнікаў на замежных мовах;
- Студэнцкія чытанні — дыскусійныя пляцоўкі для маладых аналітыкаў — студэнтаў і аспірантаў вядучых мінскіх ВНУ (БДУ, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, БДЭУ, БНТУ, БДУІР), на якіх удзельнікі маюць магчымасць развіць свае аналітычныя здольнасці, даследчыя навыкі, удасканаліць майстэрства публічных выступленняў і навуковых дыскусій;
- Дні асобных краін у Беларусі — цыклы комплексных мерапрыемстваў, прысвечаных культуры і традыцыям краін-партнёраў.