7 кастрычніка ў 14.00 таварыства “Беларусь — Індыя” (на пляцоўцы СШ №86 г. Мінска) праводзіць мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню ненасілля.
8 кастрычніка ў 16.00 таварыства “Беларусь — Італія” праводзіць вечар “Шлях Дантэ: жыццё, творчасць і спадчына вялікага паэта Італіі”, прысвечаны 760-годдзю Дантэ Аліг’еры (на італьянскай і беларускай мовах).
9 кастрычніка ў 16.00 таварыства “Беларусь — Германія” праводзіць вечар, прысвечаны 240-годдзю выдатных нямецкіх збіральнікаў казак, мовазнаўцаў і даследчыкаў народнай культуры — братоў Грым (Якаба і Вільгельма) (на нямецкай мове).
10 кастрычніка ў 15.00 у Доме дружбы адбудзецца пасяджэнне маладзёжнага клуба “Дыялог з Паслом” з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кубы ў Беларусі сп. Сант’яга Перэс Бенітэс.
22 кастрычніка ў 16.00 таварыства “Беларусь — Францыя” запрашае на літаратурны вечар “Знакамітыя літаратары Францыі – юбіляры 2025 года”, прысвечаны 140-годдзю А. Маруа, 145-годдзю Г. Апалінэра і 245-годдзю П.-Ж. Беранжэ.
23 кастрычніка ў 16.00 таварыства “Беларусь — Аўстрыя” праводзіць музыкальны вечар, прысвечаны 200-годдзю Іагана Штрауса-малодшага (у межах святкавання Нацыянальнага дня Аўстрыйскай рэспублікі).
24 кастрычніка ў 15.00 у Доме дружбы адбудзецца вечар, прысвечаны Патрыяршаму Экзарху усяе Беларусі, члену Праўлення БелТД Мітрапаліту Філарэту.
27 кастрычніка ў 16.00 у Доме дружбы адбудзецца канцэрт швейцарскай, італьянскай і беларускай музыкі ў выкананні швейцарскага флейціста і беларускіх музыкантаў.
28 кастрычніка ў 16.00 таварыства “Беларусь — Славакія” запрашае на літаратурны вечар, прысвечаны 210-годдзю з дня нараджэння славацкага пісьменніка, публіцыста, мовазнаўцы Людавіта Веліслава Штура.