Галоўная Навіны Анонс мерапрыемстваў у Доме дружбы на верасень 2025 г.

Анонс мерапрыемстваў у Доме дружбы на верасень 2025 г.

8 верасня ў 16.00 у Доме дружбы адбудзецца вечар, прысвечаны 80-годдзю абвяшчэння незалежнасці В’етнама.

10 верасня ў 15.00 таварыства “Беларусь — Кітай” працягвае студэнцкія чытанні па тэме “Лічбавы Кітай: актуальныя тэндэнцыі лічбавай трансфармацыі”. Другая тэма для абмеркавання — “Фармаванне ў лічбавай прасторы грамадства новага тыпу”.

11 верасня ў 16.00 адбудзецца пасяджэнне маладзёжнага клуба “Дыялог з Паслом” з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Японіі сп. Ямамота Хіраюкі. Тэма размовы — “Перадавыя тэхналогіі ў Японіі: робататэхніка”.


18 верасня ў 16.00 у Доме дружбы адбудзецца вечар, прысвечаны 215-годдзю з дня нараджэння польскага кампазітара і піяніста Фрыдэрыка Шапэна.


23 верасня ў 16.00 у Доме дружбы адбудзецца пасяджэнне маладзёжнага клуба “Дыялог з Паслом” з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Славакіі сп. Ёзэфа Мігаша. Тэма размовы — “Беларусь, Славакія, свет”.

24 верасня ў 16.00 Дом дружбы запрашае на прэзентацыю кнігі пісьменніка, паэта, старшыні таварыства “Беларусь — Арменія” Навума Гальпяровіча “Чырвоны мост”.

Поделиться:
Меню