15 студзеня ў 16.00 таварыства "Беларусь — Славакія" запрашае на вечар, прысвечаны Дню заснавання Славацкай Рэспублікі і 205-годдзю з дня нараджэння славацкага паэта, аўтара гімна Славакіі Янкі Матушкі.
21 студзеня ў 16.00 таварыства "Беларусь — Індыя" запрашае на вечар, прысвечаны Дню Рэспублікі Індыя.
22 студзеня ў 18.00 у Доме дружбы адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі "Нябеснае і зямное" мастака-графіка і іканапісца Андрэя Косікава.
28 студзеня ў 16.00 у Доме дружбы адбудзецца мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню мірнага суіснавання (сумесна з Прадстаўніцтвам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Беларусі і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь).
Поделиться: