3 сакавіка ў 10.30 таварыства "Беларусь — Балгарыя" запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у набажэнстве і ўскладанні кветак да брацкіх магіл беларусаў-удзельнікаў руска-турэцкай вайны 1877-1888 г. на Воінскіх могілках ля Царквы Аляксандра Неўскага (вул. Казлова).
3 сакавіка ў 11.00 у Доме дружбы адбудзецца справаздачна-выбарчы сход Беларускага грамадскага аб'яднання "Пародненыя гарады" (уваход — па запрашэннях).
4 сакавіка ў 16.00 у Доме дружбы ў межах Дзён Ірана пройдзе маладзёжная дыялогавая пляцоўка па тэме "Іран: унёсак у сусветную цывілізацыю".
18 сакавіка ў 17.00 у Доме дружбы пройдзе міжнародны круглы стол, прысвечаны ролі Маніфеста Кіра Вялікага ў фармаванні сучасных праў і свабод чалавека (сумесна з Пасольствам Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь).
19 сакавіка ў 11.00 — пасяджэнне Прэзідыума БелТД (па запрашэннях).
31 сакавіка ў 16.00 у Доме дружбы пройдзе другое пасяджэнне маладзёжнай дыялогавай пляцоўкі "Акадэмія народнай дыпламатыі БелТД" з абмеркаваннем тэмы "Гісторыя беларускай народнай дыпламатыі" (да 100-годдзя Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі).