3 сакавіка:
ў 11.00 — таварыства "Беларусь — Балгарыя" запрашае прыняць удзел у набажэнстве і ўскладанні кветак да брацкіх магіл удзельнікаў руска-турэцкай вайны 1877-1888 г. на Воінскіх могілках (вул. Казлова).
ў 16.00 — у Доме дружбы адбудзецца ўрачысты вечар, прысвечаны Дню Вызвалення Балгарыі.
4 сакавіка ў 16.00 таварыства "Беларусь — Расія" запрашае на літаратурна-музычны вечар "В каждой буковке — искры любви...", прысвечаны прэзентацыі кнігі М. Пазнякова "Паланез".
12 сакавіка ў 17.00 у Доме дружбы адбудзецца сустрэча з гасцямі Міжнароднай кніжнай выстаўкі ("Литературное содружество").
13 сакавіка ў 15.00 у Доме дружбы адбудзецца ўстаноўчы сход па ўтварэнню таварыства дружбы "Беларусь — Лаос".
18 сакавіка ў 16.00 таварыства "Беларусь — Кітай" запрашае на літаратурна-музычны вечар "Паднябесная песня" — канцэрт магістрантаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
19 сакавіка ў 15.00 у Доме дружбы адбудзецца пасяджэнне маладзёжнага клуба "Дыялог з Паслом" з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Дзяржавы Палесціна ў Рэспубліцы Беларусь д-ра Ахмед аль-Мадбух. Тэма размовы — "Беларуска-палесцінскія адносіны: магчымасці і перспектывы".
20 сакавіка — пасяджэнне Прэзідыума БелТД (па запрашэннях).
26 сакавіка ў 16.00 — таварыства "Беларусь — Італія" запрашае на вечар, прысвечаны 550-годдзю з дня нараджэння італьянскага скульптара, архітэктара, мастака і паэта эпохі Рэнесанса Мікеланджэла Буанароці.
28 сакавіка ў 14.00 у Доме дружбы пачнуцца 2-я студэнцкія чытанні "Лічбавы Кітай: актуальныя тэндэнцыі лічбавай трансфармацыі". Першая тэма для абмеркавання — "Дзяржаўная палітыка Кітая ў сферы цыфравізацыі".