7 мая БелТД прымае дэлегацыі:
з 10.00 — дэлегацыю раёна Спішска-Нова-Вес з Славакіі для перамоў аб усталяванні пабрацімства;
з 14.00 — дэлегацыю Таварыства германа-беларускай дружбы.
7 мая ў 16.00 у Доме дружбы адбудзецца літаратурна-музычны вечар "Песні вайны — песні Перамогі", прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.
12 мая адбудзецца сустрэча таварыства "Беларусь — Вьетнам" і БелТД з афіцыйнай дэлегацыяй Сацыялістычнай Рэспублікі Вьетнам.
12 мая ў 16.00 у Доме дружбы адбудзецца вечар, прысвечаны Дню палесцінскай катастрофы — Накба.
13 мая ў 16.00 у Доме дружбы адбудзецца пасяджэнне маладзёжнага клуба "Дыялог з Паслом" з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Сербія — Іліны Вукайлавіч.
15 мая ў 16.00 у Доме дружбы адбудзецца вечар, прысвечаны Дню персідскай мовы і творчасці класіка персідскай літаратуры Абулькасіма Фірдаусі.
19 мая ў 15.00 у Доме дружбы адбудзецца вечар, прысвечаны Дню моладзі і спорта ў Турцыі.
20 мая ў 16.00 у Доме дружбы адбудзецца пасяджэнне маладзёжнага клуба "Дыялог з Паслом" з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Таджыкістан — Бахтавара Сафарзада.
28 мая ў 16.00 у Доме дружбы адбудзецца канцэрт юных майстроў Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.