10 лютага ў 16.00 таварыства "Беларусь — Узбекістан" праводзіць вечар, прысвечаны 585-й гадавіне з дня нараджэння выбітнага ўзбекскага паэта, мысляра і дзяржаўнага дзеяча Алішэра Наваі.
12 лютага ў 15.00 у Доме дружбы адбудзецца адкрыццё выстаўкі жывапісу "Мой родны кут" мастака-педагога, члена Беларускага саюза мастакоў, члена Міжнароднай гільдыі жывапісу Віктара Данілава.
13 лютага ў 11.00 — пасяджэнне Праўлення БГА "Пародненыя гарады" (па запрашэннях).
17 лютага ў 15.00 у Доме дружбы пройдзе маладзёжная дыялогавая пляцоўка "Акадэміі народнай дыпламатыі" БелТД з абмеркаваннем тэмы "Гісторыя народнай дыпламатыі" (да 100-годдзя Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі).
19 лютага ў 17.00 таварыства "Беларусь — Іран" запрашае на вечар, прысвечаны Дню Перамогі Ісламскай рэвалюцыі і адкрыццю Дзён Ірана ў Мінску.
25 лютага ў 16.00 Дом дружбы запрашае на музыкальны вечар, прысвечаны 270-годдзю з дня нараджэння выдатнага аўстрыйскага кампазітара Вольфганга Амадэя Моцарта.