10 лютага ў 16.00 таварыства "Беларусь — Іран" запрашае на вечар, прысвечаны Нацыянальнаму дню Ірана.
11 лютага ў 16.00 таварыства "Беларусь — Японія" запрашае на вечар, прысвечаны Дню заснавання дзяржавы ў Японіі.
12 лютага ў 16.00 таварыства "Беларусь — Швейцарыя" праводзіць вечар "Швейцарская Канфедэрацыя: культурная і моўная разнастайнасць".
13 лютага ў 16.00 таварыства "Беларусь — Сербія" запрашае на вечар, прысвечаны Дню дзяржаўнасці Сербіі і памяці І.А. Чароты.
18 лютага ў 16.00 таварыства "Беларусь — Арменія" запрашае на літаратурна-музычны вечар, прысвечаны творчасці армянскай паэтэсы Сільвы Капуцікян.
19 лютага ў 15.00 таварыства "Беларусь — Балгарыя" праводзіць круглы стол па тэме "Балгары ў Беларусі: гісторыя, рэаліі, перспектывы".
26 лютага ў 16.00 таварыства "Беларусь — Літва" запрашае на літаратурна-музычны вечар, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння і 80-годдзю з дня смерці літоўскай паэтэсы Саламеі Нярыс.