Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі — адно са старэйшых грамадскіх аб’яднанняў Беларусі — было створана 7 красавіка 1926 года. Вядома, што ля вытокаў БелТД стаялі слынныя прадстаўнікі нацыянальнай культуры – Янка Купала, Цішка Гартны, Міхась Чарот, якія былі глыбока ўпэўнены, што самы кароткі шлях да паразумення і сяброўства – гэта знаёмства са здабыткамі нацыянальнай і замежнай культуры.
Сёння Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі працягвае шматгадовыя традыцыі па развіццю народнай дыпламатыі, аб'ядноўвае намаганні людзей па ўмацаванню дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі. Увасабленнем гэтай вялікай і ганаровай ідэі, пакладзенай у аснову яго дзейнасці, з'яўляецца папулярызацыя сусветных духоўных і культурных здабыткаў праз шматлікія мерапрыемствы рознага кшталту.