Галоўная Навіны Анонс мерапрыемстваў у Доме дружбы на май 2026 г.

Анонс мерапрыемстваў у Доме дружбы на май 2026 г.

13 мая ў 16.00 таварыства "Беларусь — Сербія" запрашае на вечар, прысвечаны 170-годдзю з дня нараджэння выдатнага сербскага вучонага і вынаходніка Ніколы Тэслы.

14 мая ў 16.00 таварыства "Беларусь — Іран" пры падтрымцы Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь праводзіць вечар, прысвечаны Дню персідскай мовы і памяці персідскага паэта Фірдаусі.


19 мая ў 15.00 таварыства "Беларусь — Турцыя" запрашае на вечар, прысвечаны Дню памяці Атацюрка, моладзі і спорта (уваход — па запрашэннях).

21 мая ў 16.00 у Доме дружбы пройдзе вечар, прысвечаны Дню славянскага пісьменства і культуры.


28 мая ў 16.00 у Доме дружбы пачнуцца III-я Студэнцкія чытанні па тэме "Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні: стратэгія Кітая ў фармаванні новай архітэктонікі развіцця". Першае пасяджэнне адбудзецца па тэме "Глабальная трансфармацыя мірапарадку і месца Кітая ў ёй".

Поделиться:
Меню