Галоўная Навіны Анонс мерапрыемстваў у Доме дружбы на верасень 2026 г.

Анонс мерапрыемстваў у Доме дружбы на верасень 2026 г.

8 верасня ў 16.00 у Доме дружбы адбудзецца вечар, прысвечаны Дню Незалежнасці Кыргызстана.

10 верасня ў 16.00 таварыства "Беларусь — Сербія" запрашае на вечар, прысвечаны 155-годдзю з дня нараджэння сербскага паэта, пісьменніка, дыпламата Йована Дучыча.

15 верасня ў 16.00 у Доме дружбы адбудзецца вечар, прысвечаны Дню Незалежнасці Таджыкістана і 30-годдзю ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан.

24 верасня ў 11.00 у Доме дружбы працягнуцца III-я Студэнцкія чытанні па тэме "Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні: стратэгія Кітая ў фарміраванні новай архітэктонікі развіцця": другое пасяджэнне адбудзецца па тэме "Фарміраванне новай архітэктонікі развіцця Кітая як сістэмная рэформа і стратэгічны план".

24 верасня ў 16.00 у Доме дружбы адбудзецца ўрачыстае падвядзенне вынікаў Міжнароднага конкурсу "Славянскае слова — 2026" (сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі).

29 верасня ў 16.00 таварыства "Беларусь — Іспанія" запрашае на вечар "Эль Грэка і яго час", прысвечаны 485-й гадавіне з дня нараджэння выдатнага іспанскага мастака, скульптара і архітэктара.

Поделиться:
Меню