1 кастрычніка ў 16.00 таварыства "Беларусь — Індыя" запрашае на вечар, прысвечаны Міжнароднаму дню нягвалту (Дню нараджэння Махатмы Гандзі).
6 кастрычніка ў 16.00 у Доме дружбы адбудзецца круглы стол з удзелам членаў таварыства "Беларусь — Узбекістан", дэлегацыі Цэнтра народнай дыпламатыі ШАС у Узбекістане і Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь (уваход — па запрашэннях).
8-9 кастрычніка Беларускае грамадскае аб'яднанне "Пародненыя гарады" праводзіць у г. Бабруйску XIV-ы Форум гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі.
12 кастрычніка ў 16.00 у Доме дружбы пройдзе вечар, прысвечаны Дню памяці выдатнага персідскага паэта Хафіза Шыразі (сумесна з Пасольствамі Ірана і Таджыкістана).
Поделиться: